23.02.2019 / 11:53

Польская ліберальная апазіцыя пратэстуе супраць маршу нацыяналістаў у Гайнаўцы 2

Рух «Грамадзяне Польшчы» выказаў пратэст супраць маршу нацыяналістаў, што павінен прайсці ў польскай Гайнаўцы 23 лютага. У Гайнаўцы жыве пераважна праваслаўнае беларускае насельніцтва.

«Застрэленыя, спаленыя, расстраляныя» — гэта словы з расследавання польскага Інстытута нацыянальнай памяці (пол. IPN) датычна 79 жыхароў Бельскага павета, забітых зімой 1946 году па загадзе Рамуальда Райса «Бурага», польскага салдата Арміі Краёвай, кіраўніка аперацый супраць праваслаўнага насельніцтва Падляшша», — гаворыцца ў звароце.

«Сёння мы, рух «Грамадзяне Польшчы» (пол. Obywatele RP), кладзём перад сабой 79 белых руж, шануючы памяць нашых забітых суграмадзянаў. Насупраць маршу нацыяналістаў у Гайнаўцы мы стаім з белымі ружамі ў руках, у цішыні і спакоі, успамінаючы ахвяр «Бурага» і іншых камандзіраў польскага падпольля, якія спрабавалі вынішчыць сваіх суграмадзянаў па нацыянальнай ці рэлігійнай прыкмеце», — падкрэсліваецца ў заяве.

«Белыя ружы ў нашых руках — гэта заклік да чалавечай годнасці, справядлівасці і сумленнасці. Сумленнасцю і памяццю, без насілля, мы хочам спыніць нацыяналізм у Польшчы. Мы робім гэта не толькі ў Гайнаўцы, а ў кожным месцы, дзе годнасць любога польскага грамадзяніна топча ўлада сваім патаканьнем нацыяналізму. У мінулым годзе мы пратэставалі супраць нацыяналістычных маршаў у шмат якіх месцах Польшчы і часткова мы дамагліся поспеху: некаторыя з іх, у тым ліку ў Варшаве, былі забаронены».

***

Нагадаем, што днямі акруговы суд у Беластоку скасаваў рашэнне бурмістра Гайнаўкі забараніць марш памяці «жаўнераў выклентых». Марш мае адбыцца 23 лютага, калі ў Польшчы адзначаюць дзень памяці антынацысцкага і антысавецкага падполля і Арміі Краёвай.

У Гайнаўцы марш выклікае абурэнне часткі жыхароў. Сваімі карнымі акцыямі партызаны «Бурага» ў 1946—1947 гадах спрабавалі адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць выезд праваслаўных з Падляшша ў БССР.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Kenny / Адказаць
23.02.2019 / 12:20
Сваімі карнымі акцыямі партызаны «Бурага» ў 1946—1947 гадах спрабавалі адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі. ------------------- Партызаны Бурага? Не злачынцы, не пачвары, не каты Беларусау, а партызаны, так? Ну партызаны, якия таксама маюць права на памылку? Можа збярэцися з ими и падыскутуиця чаму гэта яны так паступили? Нават з лавай Клинтана злачынцы были, а тут проста - партызаны. Ну напэуна, лава Клинта - гэта вам не беларус с землёй пад нагцем, грошы вам не ахвяруе...
2
Павел Ас / Адказаць
23.02.2019 / 12:23
Крывавы нацыяналізм нам не патрэбен !!!! Дастаткова шанаваць сваіх продкаў, ведаць свае карані, быць КУЛЬТУРНЫМ І РАЗУМНЫМ чалавека. Людзі павінны жыць у сяброўстве адзін да адного. І мець магчымасць бараніць сваю РАДЗІМУ ў выпадку агрэсіі НЕ культурных і НЕ разумных палітыканаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру