23.02.2019 / 18:07

У Гайнаўцы прайшоў «марш выклятых жаўнераў». Але і акцыя пратэсту супраць шэсця сабрала 300 чалавек ФОТЫ 7

У Гайнаўцы на Падляшшы адбыўся 4-ты марш памяці «выклятых жаўнераў», што праводзіцца ў Польшчы традыцыйна ў Дзень памяці антынацысцкага і антысавецкага падполля і Арміі Краёвай.

Праблема з маршам у Гайнаўцы ў тым, што ён праводзіцца ў гонар партызанскага камандзіра Рамуальда Райса (Бурага), атрад якога ў 1946—1947 гадах спрабаваў адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць выезд праваслаўных з Падляшша ў БССР.

Бурага і яго падначаленых вінавацяць у забойстве 79 мірных жыхароў вёсак на Падляшшы, таму ў Гайнаўцы марш выклікае законнае абурэнне.

Сёння марш праходзіў, як і заўжды пад лозунгам: «Буры — наш герой». Каля сабора маршу перагарадзілі шлях «Грамадзяне Польшчы» з ружамі ў руках. Сам марш прайшоў ад касцёла да гарадской управы і дома культуры, дзе адбылася лекцыя пра Бурага.

Перад маршам мясцовыя жыхары зладзілі жалобныя акцыі ў памяць бязвінных ахвяраў.

З самага ранку ў царкве ў Гайнаўцы прайшла літургія, пазней паніхіда ў памяць бязвінна загінулых, закатаваных і спаленых аддзелам Бурага. Святар пасля паніхіды адзначыў, што Буры быў злачынцам і нельга яго лічыць і называць героем.

Пазней у цэнтры Гайнаўкі прайшла акцыя «Вечная памяць», на яе сабралася каля 300 чалавек. Прыехалі палітыкі з партыі «Разам», польскія грамадзяне, прыйшлі жыхары Гайнаўкі. Прачыталі прозвішчы загінулых, запалілі знічы памяці. Таксама прайшла фотавыстава «Наша памяць», якая выклікала вялікае зацікаўленне, асабліва ў тых, хто прыехаў з іншых месцаў Польшчы, бо яны ўпершыню пабачылі гісторыю таго пекла, якое здзейсніў тут Буры, паведамляе Радыё Рацыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Павел Ас / Адказаць
23.02.2019 / 18:55
І ёсць жа вырадкі якім крыві не хапае :(
6
гердзень / Адказаць
23.02.2019 / 19:12
а што, "польскія нацыяналісты" не выходзілі на гэтым раз са сьцягамі рф, днр і лнр?)
1
Брыдкая пачвара / Адказаць
23.02.2019 / 21:06
Павел Ас, але яшчэ сумленыя людзі засталіся ў Польшчы.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру