Венесуэла разарвала дыпламатычныя адносіны з Калумбіяй і вышле супрацоўнікаў калумбійскага пасольства з Каракаса, заявіў Нікалас Мадура, паведамляе Reuters.
Прычынай разрыву дыпламатычных адносін Мадура назваў садзейнічанне Калумбіі апазіцыі ў дастаўцы гуманітарнай дапамогі ЗША ў Венесуэлу.
«Цярпенне вычарпана, я не магу больш трываць, мы не можам мірыцца з тым, што калумбійская тэрыторыя выкарыстоўваецца для нападаў на Венесуэлу. Па гэтай прычыне я вырашыў разарваць усе палітычныя і дыпламатычныя адносіны з фашысцкім урадам Калумбіі», — заявіў Мадура.
Паводле яго слоў, паслу і консулам прыйдзецца пакінуць Венесуэлу на працягу 24 гадзін.
0
0
0
0
0
0