Венесуэльскія вайскоўцы ўжылі слезацечны газ і гумовыя кулі, каб не дапусціць у краіну грузавікі з гуманітарнай дапамогай, перадае The Guardian.

Пазней па невядомых прычынах адбылося ўзгаранне аднаго аўтамабіля, а з часам агонь распаўсюдзіўся і на іншыя грузавікі.

Інфармацыю пра гэта пацвердзіў таксама лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуайдо.

«Рэжым узурпатара ўжывае найбольш агідныя дзеянні і спрабуе спаліць грузавік з гуманітарнай дапамогай… Нашы адважныя добраахвотнікі ствараюць акружэнне для абароны прадуктаў харчавання і лекаў», — заявіў Гуайдо.

Паводле паведамлення некамерцыйнай арганізацыі Foro Penal, не менш чатырох чалавек загінулі і 18 атрымалі раненні.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Калумбіі Карлас Ольмес Трухільё заявіў, што сама меней 285 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкненняў паміж валанцёрамі і венесуэльскімі праваахоўнымі органамі на мяжы Калумбіі і Венесуэлы.

Паводле кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, сярод пацярпелых 255 венесуэльцаў і 30 калумбійцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0