Тры чалавекі загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні, якое адбылося 23 снежня ў Полацкім раёне.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, блізу вёскі Рудня легкавы аўтамабіль «Фальксваген», якім кіравала 30‑гадовая жыхарка Мёраў, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам «Мерседэс».
У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажыры — 43‑гадовы жыхар Мёраў і 39‑гадовы жыхар вёскі Новы Пагост — загінулі.
Па факце ДТЗ праводзіцца расследаванне.