Як распавёў прадстаўнік Мінфіна Латвіі Алексіс Яроцкіс, у 2018 годзе ў абмежаванні ценявой эканомікі больш актыўна бралі ўдзел партнёры з прыватнага сектара, напрыклад, будаўнічыя кампаніі, прадпрыемствы грамадскага харчавання. У выніку сумеснай працы пададзены канкрэтныя прапановы.

У 2019 годзе ў Латвіі плануецца ўводзіць сістэмы электроннага ўліку працоўнага часу ў будаўніцтве, працягнуць мерапрыемствы па выкараненні ценявой эканомікі ў будаўніцтве, ахоўных фірмах, у грамадскім харчаванні і гасцінічным бізнэсе.

Парог выкарыстання наяўных для падаткаплацельшчыкаў, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць, і прыватных асоб, якія не вядуць гаспадарчай дзейнасці, плануецца паменшыць з 7200 да 3000 еўра.

Таксама плануецца ўвесці забарону на выкарыстанне гатоўкі ў здзелках з нерухомасцю і ўстанавіць абмежаванні на выкарыстанне наяўных пры куплі транспартных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0