Апоўдні 24 лютага ў Берасьці быў затрыманы блогер Аляксандар Кабанаў. Гэта адбылося на выхадзе з кватэры Сяргея Пятрухіна — ад раніцы ў двары дому дзяжурыў АМАП, піша «Радыё Свабода».

Затрыманьне адбылося перад пачаткам штотыднёвай акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу. Ужо год кожную нядзелю берасьцейцы зьбіраюцца на несанкцыянаваныя акцыі «кармленьня галубоў».

Мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, 24 лютага.

Мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, 24 лютага.

Ад плошчы Леніна берасьцейцы рушылі да кінатэатру «Беларусь»

Ад плошчы Леніна берасьцейцы рушылі да кінатэатру «Беларусь»

Паводле розных падлікаў, на акцыю пратэсту выйшлі ад 150 да 180 чалавек. Людзі пастаялі на плошчы Леніна і а 12:40 рушылі шэсьцем па цэнтру Берасьця. Пратэстоўцы ідуць да кінатэатру «Беларусь» — ужо тры тыдні акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасьці праходзяць у такім фармаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?