У нядзелю, 24 лютага, у Маскве адбыўся марш памяці забітага расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Масквічы і госці расійскай сталіцы прайшлі ад Страснага бульвара да праспекта Сахарава.
Масквічы прыйшлі з плакатамі «Героі не паміраюць», «Змагайся за свабоду», «Расія будзе свабоднай», «Усіх не перастралялі», а таксама «Кадыраў — ганьба Расіі».
Акцыі памяці Барыса Нямцова таксама прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, Чэлябінску, Томску, Іркуцку, Саратаве і іншых гарадах.
Нагадаем, Барыса Нямцова застрэлілі ў спіну 27 лютага 2015 года ў самым цэнтры Масквы.