Указ №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» плануецца адкарэктаваць. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

«Мы цяпер аналізуем практыку прымянення ўказа №222. Ёсць думкі гэты дакумент падкарэктаваць, некаторыя нормы сваю актуальнасць згубілі», — адзначыў ён. Напрыклад, усім вядомыя чэкі, калі тавар прывозіцца з Расійскай Федэрацыі. Неабходнасць наяўнасці чэкаў выклікае нараканні ў прадпрымальнікаў.

«Мы з Міністэрствам па падатках і зборах зробім агульны парадак. Ёсць таварна-транспартныя накладныя і іншыя дакументы, якіх цалкам дастаткова, каб правяраць легальнасць ўвозу таго ці іншага тавару на тэрыторыю нашай краіны», — удакладніў першы віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб магчымых тэрмінах унясення змяненняў у гэты дакумент, Аляксандр Турчын дадаў, што ў планах завяршыць гэтую працу ў першым паўгоддзі 2019 года, заўважыўшы пры гэтым, што «ўрэгулюем гэтае пытанне, параіўшыся з нашымі бізнэсменамі».

У адпаведнасці з указам №222 ІП, якія займаюцца рознічным гандлем таварамі лёгкай прамысловасці, павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару на тэрыторыі дзяржавы — члена ЕАЭС за наяўны разлік, якія адпавядаюць патрабаванням краіны-контрагента.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0