Позна ўвечары серады, бліжэй да апоўначы, у Еўпаторыі (Крым, Україна) у пяціпавярховым доме адбыўся выбух.

Разбураныя два пад’езды.

Паводле кіраўніка МНС Украіны Уладзіміра Шандры пад заваламі можа знаходзіцца ад 50 да 80 чалавек.

Дасталі з-пад завалаў целы дзевяці чалавек, 20 чалавек удалося выратаваць. Лёс астатніх невядомы.

14:48 З-пад завалаў дасталі целы 19 чалавек, у тым ліку двух дзяцей.

Застаюцца яшчэ пад руінамі, паводле розных ацэнак, ад 24 да 40 чалавек.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніку Украіны з прычыны трагедыі ў Еўпаторыі.

***

Асноўная версія следства – выбух балонаў з ацэтыленам ў падвале будынка, дзе знаходзілася мясцовае аддзяленне ЖЭКа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?