Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У аўторак пераважна па ўсходняй палове краіны — кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём па паўднёвым захадзе моцны парывісты вецер. Ноччу -3 + 2°С, днём +2 + 8°С.

У сераду ноччу -5 + 1°С, днём -1 + 6°С.

У чацвер, 28 лютага, днём атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам.

Ноччу -3 + 3°С, максімальная тэмпература днём +2 + 8С, па паўднёвым захадзе краіны да +10°С.

У пятніцу, 1 сакавіка, пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Еўропы.

Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны, днём месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу складзе -3 + 2°С, максімальная тэмпература днём -2 + 5°С, паведамляе Tut.by са спасылкай на Гідрамет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0