Як паведамілі БелаПАН у МУС, аварыя адбылася днём 24 снежня каля вёскі Сенькаўшчына.

51-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі», выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком «Мерседэс», за рулём якога знаходзіўся 28-гадовы дырэктар адной з фірм Жодзіна.

У выніку сутыкнення вадзіцель «Аўдзі» і два пасажыры, 39-ці і 54-х гадоў, загінулі на месцы. Вадзіцель «Мерседэса» знаходзіцца ў бальніцы.

На месца аварыі выязджала следча-аператыўная група МУС.

***

Яшчэ адно буйное ДТЗ, у выніку якога пяцёра чалавек атрымалі траўмы, адбылася ўчора вечарам у Маладзечне.

27-гадовы рабочы адной з фірм Маладзечна, кіруючы аўтамашынай «Сітраэн», пры павароце сутыкнуўся з «Аўдзі». У выніку аварыі траўмы атрымалі пасажыры «Сітраэна»: 55-гадовая маці вадзіцеля, 20-гадовая жонка, 32-гадовы брат, чатырохгадовы пляменнік і 33-гадовая пасажырка. Усе яны знаходзяцца ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?