president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам заявіў, што на судзейскі корпус неабходна звярнуць увагу, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на недапушчальнасць фактаў парушэнняў закона прадстаўнікамі судзейскага корпуса. «Я б вас вельмі прасіў паглядзець уважліва на судзейскі корпус. Мы апошнім часам фіксуем занадта шмат парушэнняў закона самімі суддзямі. Я разумею, што няма роду без выроду, розныя людзі бываюць. Але калі атрымліваеш інфармацыю аб супрацьпраўнай дзейнасці саміх суддзяў, гэта ні ў якія вароты не лезе, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Таму трэба нейкім чынам акуратна папярэдзіць яшчэ раз, ім нагадаць, што перад законам усе роўныя. І судзейскі корпус, выканаўчая ўлада, заканадаўцы. Тут адступленняў быць не можа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0