Галоўны спецыяліст упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама затрыманы за хабар, паведамляе МУС.

Чыноўнік абвінавачваецца ў атрыманні хабараў за легалізацыю аб'ектаў самавольнага будаўніцтва.

У лістападзе і снежні 2018 года 63-гадовы чыноўнік незаконна выдаў індывідуальным прадпрымальнікам заключэнні аб прыняцці ў эксплуатацыю самавольных пабудоў. За гэта ён атрымаў хабары на агульную суму $1,4 тысячы даляраў.

Распачалі крымінальную справу па арт.430 КК Беларусі (атрыманне хабару), абставіны высвятляюцца.

Устаноўлена, што «кліентаў» для чыноўніка знаходзіла яго 33-гадовая знаёмая — камерцыйны дырэктар фірмы ў сферы нерухомасці, а ў мінулым — працаўнік агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. За свае паслугі яна атрымлівала частку ўзнагароджання. Пасрэдніцу аператыўнікі затрымалі раней за падбухторванне бізнэсменаў да давання хабару. Супраць яе таксама распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0