У Беларусь з рабочым візітам прыбыла сербская вайсковая дэлегацыя на чале з міністрам абароны гэтай краіны Аляксандрам Вуліным.
Адбылася цырымонія ўрачыстай перадачы Сербіі чатырох самалётаў МіГ-29, у якой узялі ўдзел кіраўніцтва беларускага вайсковага ведамства і старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Раман Галоўчанка.