У Гомельскім гарвыканкаме адказалі на калектыўны зварот аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у гонар архітэктара Станіслава Шабунеўскага.

У гарвыканкаме не збіраюцца абмяркоўваць пытанне аб перайменаванні на пасяджэнні тапанімічнай камісіі. Пытанне аб прысваенні імя Шабунеўскага ўжо неаднаразова разглядалася тапанімічнай камісіяй. Яго імя ўжо ўнесена ў банк імёнаў грамадзян, якімі могуць называцца вуліцы Гомеля.

Па сутнасці гэта азначае, што ў гонар Станіслава Шабунеўскага могуць назваць які-небудзь завулак на ўскраінах горада. У «Пошуках старога Гомеля» збіраюцца абскардзіць адказ чыноўнікаў.

Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі — архітэктар, які актыўна працаваў у Гомелі на пачатку мінулага стагоддзя, заспеў і часы царскай Расіі, і праўленне бальшавікоў. На вуліцы Камсамольскай стаіць будынак былой мужчынскай гімназіі, у ім цяпер размяшчаецца адзін з карпусоў БелДУТ. Гэты будынак стаў першым сярод мноства праектаў Шабунеўскага. Яго аўтарству належаць дом Камуны на праспекце Леніна, «шэры дом» на Пушкіна, палац культуры чыгуначнікаў і многія іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?