У 20-гадовага магілёўца зніклі 160 рублёў і мабільны тэлефон коштам 155 рублёў, ён звярнуўся ў міліцыю. Інцыдэнт адбыўся ў кватэры прыяцеля заяўніка, дзе ён выпіваў у кампаніі незнаёмых раней хлопцаў. Праваахоўнікі высветлілі, што чужое забраў 17-гадовы навучэнец аднаго з прафесійных ліцэяў горада, раней судзімы за хуліганства.

У той вечар на кватэры дома па вуліцы Турава сабралася кампанія з некалькіх магілёўцаў, якія не былі знаёмыя адзін з адным. Раззнаёмілася, хлопцы выпівалі, а пасля непаўналетні госць прыхапіў чужыя грошы і мабільны і незаўважна пайшоў. Тэлефон хлопец адразу выкінуў, а частку грошай змарнаваў на асабістыя патрэбы. Некалькі дзён маладога чалавека шукалі міліцыянты і бацькі — ён не вяртаўся дадому.

Яму пагражае крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж». На ўладальніка кватэры склалі адміністрацыйны пратакол за ўцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?