Сапраўдным Санта-Клаўсам для многіх жыхароў бельгійскага гарадка Рыемст стаў пераможца латэрэі Еўрамільён, родам з гэтых мясцін.
Ён перадаў палову свайго выйгрышу – 3 млн 750 тыс. еўра – маламаёмным і пры гэтым пажадаў застацца інкогніта.У першую чаргу ён аплаціў 1000 літраў мазуту ста сем’ям.
– Гэта азначае, што чалавеку добра вядомыя цяжкасці людзей падчас зімовай халадэчы, – кажа ўладальнік кнігарні. – І дапамагчы з ацяпленнем – самая першая справа!
Цяпер усе гадаюць, хто гэты чалавек. Кажуць толькі, што яму пад 50 гадоў, і ў яго двое дзяцей.
Прадавец шчаслівага білета зазначае, што абсалютна відавочна, што гэты "Санта-Клаус" добра ведае, што такое нэндза.
Поўны выйгрыш жа склаў 7 з паловай мільёнаў еўра.