— Аддай мне, аддай! — крычыць Станька і выдзірае з маіх рук толькі што куплены нумар «Нашай гісторыі». — Тут ёсць новая «Пластыляндыя»!

— О, вось гэтыя коміксы і пачытаеш мне сёння ўголас! — ужо я радуюся.

Да дому тэпаць яшчэ метраў 200. Увесь гэты час сын не выпускае часопіс з рук. Амаль перад самым пад'ездам Станька такі грымнуўся на лёдзе, бо ўсю дарогу разглядаў «Гісторыю». Няслаба пабіў каленку і локаць. Часопіс зрэшты загарнуў і стаў глядзець на дарогу. Перад пад'ездам сядзяць на лаўцы знаёмыя хлопчыкі. Станька вітаецца: «Здароў, Герман!» Герман маўчыць. Ён з Багданам утаропіўся ў тэлефон.

У кожнага свае радасці…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?