Падвышаную ўвагу да суда над Марынай Золатавай можна расцаніць як ускосны ціск на суд. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

— Занадта падвышана грамадская ўвага да працэсу — прысутнасць дыпламатаў, рэпарцёраў — гэта замінае суду і аказвае на яго ўскосны ціск, — адзначыў Сукала.

— Я б прасіў СМІ быць больш асцярожнымі пры асвятленні гэтага і падобных працэсаў, — адзначыў Валянцін Сукала і параіў спакойна дачакацца рашэння суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0