У лютым на Арлоўскай здадуць у эксплуатацыю новы будынак Вярхоўнага суда коштам 166 мільёнаў рублёў. На сайце «Мінскбуда» з'явілася шмат фатаграфій багатага і раскошнага інтэр'ера будынка.

Зараз на аб'екце вядзецца мантаж абсталявання, выконваюцца пусканаладачныя работы, ідзе расстаноўка мэблі і працуе клінінгавая кампанія. Уся мэбля тут беларускай вытворчасці — кампаній «Пінскдрэў» і «Бабруйскмэбля», ліфты таксама айчынныя — завода «Магілёўліфтмаш», люстры лідскай кампаніі «Каскад», паркет «Косвік» з Заслаўя, на сценах — гомельскія шпалеры і дэкаратыўная тынкоўка.

Будынак суда цалкам аўтаматызаваны, ёсць сістэма кантролю і кіравання доступам. Не маючы электроннага пропуска, далей уваходных дзвярэй не пройдзеш. Устаноўлена таксама біяметрычная сістэма ідэнтыфікацыі чалавека па рысах твару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0