У пятніцу адбудзецца «Вялікая размова» з Лукашэнкам — адказ на якое пытанне вы б хацелі пачуць?
На 1 сакавіка запланавана «Вялікая размова» з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна адбудзецца ў выставачным цэнтры «Белэкспа» (побач з Палацам Незалежнасці) і пачнецца ў 10:30.
Папярэдняе мерапрыемства такога кшталту з удзелам журналістаў і экспертаў адбылося ў лютым 2017 года. Тады сустрэча працягвалася 7 гадзін 20 хвілін, але ніводнаму з прадстаўнікоў незалежных СМІ не дазволілі задаць пытанне кіраўніку краіны.

Прадстаўнік «Нашай Нівы» запрошаны на сёлетнюю «Вялікую размову». Ці будзе магчымасць задаць пытанне цяпер? Невядома.
Прэс-служба Нацыянальнага прэс-цэнтра прапануе загадзя адправіць пытанні, маўляў, калі яны будуць цікавымі, Аляксандр Лукашэнка сам адкажа на іх.
Адказ на якое пытанне вы б хацелі пачуць?
Каментары