Фота Андрэя Давыдчыка

Фота Андрэя Давыдчыка

Напярэдадні канцэртнай прэзентацыі альбома «Гравітацыя», якая мае адбыцца 2 сакавіка ў Prime Hall, Лявон Вольскі прадставіў відэакліпы на дзве палярныя па настроі песні з новай плыткі.

Альбом «Гравітацыя», выдадзены на пачатку лютага, храналагічна распавядае пра ўсе асноўныя стадыі жыцця чалавека: ад нараджэння да смерці. Рэжысёрамі новых кліпаў сталі Арцём Лобач («Лепшыя на свеце») ды Елізавета Ганчарова («Човен»).

«Лепшыя на свеце» — адна з найбольш аптымістычных песень альбома, бо яна пра каханне. Такое яскравае і светлае, быццам ляціш над зямлей. «Човен», наадварот — сумная развітальная песня героя, які сканчае існаванне на гэтым беразе і рыхтуецца да пераходу на іншы, — распавядае Лявон Вольскі. — Мне падабаецца, што абодва рэжысёры падыйшлі да відэа вельмі творча і знайшлі ў песнях шмат дадатковых сэнсаў. У Арцёма Лобача атрымаўся сюрэалістычны дэтэктыў з рарытэтнымі кадрамі старога Мінска, а Елізавета Ганчарова сама намалявала цэлы новы сусвет.

Вялікі канцэрт 2 сакавіка ў Prime Hall — першая прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага ў Мінску амаль за 10 гадоў, з часоў «Белай яблыні грому». У першым аддзяленні прагучыць альбом «Гравітацыя», у другім — лепшыя песні з сольных альбомаў Лявона Вольскага і розных гуртоў з яго удзелам. Квіткі коштам ад 40 рублёў можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада.

Глядзіце наш «Ток» з Лявонам Вольскім:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0