pln.by

pln.by

Іх на падлозе пабачыў гаспадар, які прыехаў раніцай 23 лютага на сваю жывёлагадоўчую ферму ў вёсцы Дзвіноса, паведамляе рэгіянальны сайт Плешчаніцаў pln.by

Медыкі канстатавалі смерць двух мужчын 42 і 47 гадоў, трэці быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Лагойскай бальніцы.

Як высветлілася, жывёлаводы выпілі шкламыйную вадкасць, каністру якой прывёз на ферму яе ўладальнік. У склад уваходзіў ізапрапілавы спірт, які складаў больш за 30% і валодаў наркатычным дзеяннем. Эфект ад прыёму ізапрапанолу амаль у 2 разы перавышае аналагічны эфект этанолу. Яго ўздзеянне на арганізм чалавека выклікае стан глыбокага наркозу і смерць.

Pln.by падкрэслівае, Дзвіноса — маланаселеная вёска, пражывае тут усяго 6 чалавек. Найбліжэйшая крама размешчана за 10 км. Аўталаўка бывае толькі два разы на тыдзень. Імаверна, гэта стала адной з прычын таго, што напярэдадні свята мужчыны вырашылі «пачаставацца» сурагатам. Мужчыны былі зарэгістраваныя па розных адрасах Беларусі. Яны не толькі абслугоўвалі жывёлу, але пражывалі проста на ферме ў спецыяльным памяшканні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0