Здарэнне адбылося ў Кастрычніцкім раёне сталіцы, паведамляе guvd.gov.by.
З бальніцы хуткай дапамогі ў міліцыю паведамілі, што да іх паступіў 40-гадовы мужчына са шматлікімі траўмамі галавы.
Высветлілася, што траўмы нанесла яго жонка.
Яны выпівалі, пасварыліся, у выніку жанчына некалькі разоў ударыла мужа патэльняй па галаве.
Нанесеныя цялесныя пашкоджанні былі аднесены да катэгорыі цяжкіх.