Не стала аднаго з фігурантаў спраў пра гучныя знікненні ў 1999-2000 гадах Уладзіміра Калесніка. Ён быў ад'ютантам экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова, паведамляе belaruspartisan.by.

Калі верыць інфармацыі, якая трапіла ў прэсу ў 2001 годзе з падачы экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Ганчарыка, Калеснік адзін раз атрымаў той самы расстрэльны пісталет, з якога, не выключана, былі забітыя спачатку Захаранка, а затым Ганчар і Красоўскі. Вядома, што Калесніка дапытвалі следчыя.

Некаторы час таму Уладзімір Калеснік загінуў у ДТЗ. Вяртаўся з-за горада ў Мінск і ці то заснуў за рулём, ці то не справіўся з кіраваннем аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0