Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі звольніў супрацоўніка пагранічнага пункта ў Нарве праз наяўнасць у яго расійскага грамадзянства, акрамя эстонскага, паведамляе err.ee.

Памежнік працаваў у ведамстве з 2008 года, хоць законы не дазваляюць працаваць у гэтым Дэпартаменце іншаземцам.

Пра наяўнасць у памежніка расійскага пашпарта стала вядома толькі летась. Ён даваў супярэчлівыя тлумачэнні па гэтым пытанні, таму пакуль што не ўдалося высветліць абставіны і час атрымання расійскага грамадзянства.

Памежнік заяўляў, што паведамляў пра наяўнасць падвойнага грамадзянства, аднак супрацоўнікі дэпартамента не змаглі знайсці пацверджання гэтай інфармацыі.

Увесну 2018 года яму прапанавалі адмовіцца ад грамадзянства Расіі, аднак звольнены супрацоўнік памежнай службы Эстоніі так і не зрабіў гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0