На трасе Р-124 у Івакаўскім сельсавеце трактар «Амкадор» з'ехаў у меліярацыйны канал і прыціснуў чалавека да шлюза. На месцы здарэння высветлілася, што падчас зваркі металічнай засланкі шлюза абарваўся трос, якім трактар утрымліваў засланку. Трактар упаў уніз і прыціснуў 50-гадовага зваршчыка да шлюза, паведамляе Гомельскае МНС.
Давялося выклікаць на месца здарэння будаўнічы кран. Пакуль цяжкая тэхніка дабіралася да месца падзей, ратавальнікі аказвалі пацярпеламу мужчыну псіхалагічную падтрымку.
Кран прыўзняў трактар, а ратавальнікі дасталі пацярпелага з пасткі і перадалі медыкам. Мужчыну шпіталізавалі