Беларуская чыгунка ўжо рыхтуецца да сустрэчы з удзельнікамі і заўзятарамі II Еўрапейскіх гульняў, падкарэктаваўшы расклад пад праграму спаборніцтваў. Пра гэта распавяла прэс-служба перавозчыка.

Для дастаўкі заўзятараў ад Мінскага чыгуначнага вакзала да месцаў правядзення спартыўных мерапрыемстваў — Мінск-Арэны і вяслярнага канала (Заслаўе) — Беларускай чыгункай распрацаваны расклад цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск — Масюкоўшчына — Беларусь. Расклад распрацаваны з улікам графіку спартыўных мерапрыемстваў.

З 22 па 30 чэрвеня для праезду заўзятараў і гледачоў да спартовых арэн на ўчастку Мінск — Масюкоўшчына (Мінск-Арэна) - Беларусь (г. Заслаўе) штодня прадугледжана курсіраванне 57 цягнікоў, у тым ліку 32 цягнікоў гарадскіх ліній і 25 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. У адваротным кірунку на Мінскі чыгуначны вакзал жыхароў і гасцей сталіцы будуць дастаўляць 62 цягнікі (38 цягнікоў гарадскіх ліній і 24 цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0