Ваенна-паветраныя сілы Індыі збілі пакістанскі знішчальнік F-16, які парушыў паветраную прастору краіны. Пра гэта паведамляе The Times of India.

Як паведамляе агенцтва ANI у сваім твітары, самалёт быў збіты над тэрыторыяй Пакістана за тры кіламетры ад мяжы паміж краінамі. Адзначаецца, што пілот паспеў катапультавацца і раскрыць парашут, аднак пра яго стан і месцазнаходжанне нічога невядома.

Раней паведамлялася, што пакістанскія вайскоўцы, па рознай інфармацыі, збілі ці адзін ці два самалёты індыйскіх ВПС у небе над Кашмірам.

Пакістан збіў два індыйскія вайсковыя самалёты ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0