Беларусь звярнулася да Расіі па крэдыт для рэфінансавання доўгу на $ 600 млн, рашэння пра выдзялення крэдыту РФ пакуль не прынята, паведаміў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, піша БелТА.

«Мы ўзаемадзейнічаем з нашымі калегамі з Расійскай Федэрацыі па адпрацоўцы праекта крэдытнага пагаднення, але рашэнне ўрадам Расіі не прынята. Гаворка ў нашых дамоўленасцях ішла аб рэфінансаванні усёй сумы плацяжоў па крэдытах урада РФ у 2019 годзе. Аб'ём гэтых плацяжоў складае $ 600 млн», - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле інфармацыі беларускага боку Расіяй у федэральным законе аб бюджэце на 2019 г.

«Што датычыцца нашых стандартных механізмаў узаемадзеяння па адпрацоўцы крэдытнага пагаднення, то тут усё адпрацавана, праект рашэння падрыхтаваны. Патрабуецца толькі прыняцце канчатковага рашэння на ўзроўні ўрада Расійскай Федэрацыі», - рэзюмаваў Ермаловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0