У нядзелю, 24 лютага, у Клайпедзе (Літва) з дрэйфуючай крыгі ў Балтыйскім моры былі выратаваныя дзве жанчыны і двое дзяцей, піша LRT.

Мэр Клайпеды Вітаўтас Грубляўскас напісаў пра выпадак у фэйсбуку.

Ён распавёў, што жанчыны і дзеці забраліся на крыгу, каб сфатаграфавацца, але яна аддзялілася і пачала дрэйфаваць у моры. У выратавальнай аперацыі аб'ядналіся некалькі мужчын, якія сталі відавочцамі здарэння. Узяўшыся за рукі і стварыўшы жывы ланцуг, яны ўратавалі жанчын і дзяцей.

Пасля мэр Клайпеды выказаў падзяку мужчынам за праяўленую смеласць і нагадаў, што такія спробы зрабіць фатаграфіі вельмі небяспечныя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0