Цела 44-гадовага мясцовага жыхара знайшлі ў полі каля вёскі Дайнова-1.
Следчыя распавялі «Лідскай газеце», што, па папярэдняй версіі, мужчына замёрз.
У Дзітвянскім сельвыканкаме распавялі, што загінулы працаваў санітарам у абласной псіханеўралагічнай бальніцы «Астроўля», пражываў у вёсцы Бельскія. Цела мясцовага жыхара знайшоў сусед, увагу якога ў сваю чаргу прыцягнуў брэх сабак.