Фота зрабіў Дэвід Грэй падчас паездкі ў Аман. Да таго часу 45-гадовы мужчына ўжо настолькі нагледзеўся на вярблюдаў і зрабіў з імі столькі здымкаў, што не думаў, што жывёлы гэтыя змогуць яго чымсьці здзівіць. Аднак, міма такой пацешнай сцэнкі ён прайсці не змог.

Адзін вярблюд піў ваду з бака, іншы жа ляжаў ззаду таго ж бака, і ў выніку аптычнай ілюзіі атрымалася так, што жывёлы як быццам зліліся ў адну мудрагелістую істоту з неімаверна доўгай шыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0