28.12.2008 / 00:52

«Дзве грані нацыяналістычнае свядомасці - нацызм і паганства» 64

Гісторык Алесь Белы кінуўся ў чарговую крайнасць. Яму адказвае аўтар дзённіка kryviec.livejournal.com.

Гісторык Алесь Белы кінуўся ў чарговую крайнасць. Яму адказвае аўтар дзённіка kryviec.livejournal.com.

Пасля сумнавядомага спісу «нацыстаў-беларутэнаў» А. Белы не спыніў свайго змагання з прывідамі і гэтым разам ужо напісаў для расейскамоўнага ізраільскага штотыднёвіка «Мост» артыкул-данос на «Свабода», дзе спрабуе з дапамогай маніпулявання і падтасоўкі фактаў звінаваціць у міфічным «нацызме» заснавальнікаў і сучасных супрацоўнікаў радыё, а заадно і ўсіх «адраджэнцаў», нават Уладзіміра Арлова. Сваю порцыю хлусні атрымалі і прыхільнікі традыцыйнай этнічнай рэлігіі (паганства): «Но если последовательно исключить из культурного поля Беларуси все эти 3 традиции, — православие, католицизм и иудаизм, как хотелось бы радикальным националистам, то что останется? Только языческий слой, доцивилизационный, враждебный всем монотеистическим религиям и цивилизационным структурам, созданным их культурными кодами.

Современный белорусский идейный (пока ещё – не организационный, так как националистические организации типа Белорусского Народного Фронта не являются, на данный момент, однородно нацистскими) неонацизм очень тесно связан с неоязычеством.
Эта органическая связь не всегда последовательно осознаётся сторонниками этих идеологических течений, но среди молодёжи, увлечение языческими ритуалами и «богами» почти автоматически влечёт за собой интерес к пронацистским формированиям, их символике и исторической мифологии. И наоборот: нацистские взгляды и особенно – проекты будущего, — требуют «сакральной санкции», которую может дать только язычество. Сотни персональных блогов в Байнете дают возможность в этом убедиться. Две грани радикального националистического сознания, нацизм и язычество, символически объединяются свастикой, различными вариантами которой пестрит Байнет. Националистическая верхушка этой тенденции не только не противится, но и всячески культивирует. Организованные группировки сторонников язычества в открытую действуют практически во всех гуманитарных ВУЗах страны. Их лидеры прямо заявляют, что якобы «все авраамические религии» глубоко чужды глубинной психологии белорусов, их подлинным, а не навязанным извне, культурным запросам».

Гэтае абвінавачанне сфабрыкаванае ў найлепшых традыцыях савецкай прапаганды. Ну а каб гучала зусім пагрозліва, згадаем яшчэ і жупел, якім хіба што яшчэ дзяцей не палохаюць – уяўную небяспеку нацызму і карычневай чумы, якая вось-вось з сеціўных абшараў захлыне ўвесь навакольны свет.

Асноўная прычына, чаму нехта хоча запісаць усіх у «нацысты» – спроба зганіць ды нават вынішчыць (пакуль толькі інтэлектуальна) нязгодных з «абвешчаннем» Белага.
Аналагічныя метады, праўда ўжо з непрыхаванымі мэтамі, выкарыстоўваюць і сучасныя маскоўскія «палітолагі». Параўн. выказванне М. Лявонцьева: «Не вернуть ли нам и Прибалтику? А почему бы и нет. Мое мнение: государственная самостоятельность прибалтийских республик оказалась несостоятельной. Они не справились с этой задачей, потому что оказалось, что значительное большинство этнически местного электората – это нацисты. А нацисты – это люди, с которыми нормальный разговор и наделение их нормальными правами невозможны. Это люди, в которых нужно стрелять. Пуля – единственный аргумент против нацистов. И они дождутся, что наши танки будут стоять в Риге».

У выніку

маем наступны лагічны шэраг: беларускія нацыяналісты і адраджэнцы – гэта паганцы, паганцы – гэта нацысты, прыбалты – таксама нацысты, кожнаму нацысту – куля. Гэта і ёсць канчатковая мэта
таго, пра што мрояць як расейскія «апрычнікі», гэтак і іх тутэйшыя калегі. Нездарма, «гарлівы літвін» у сваіх поглядах збліжаецца з абаронцамі савецкага рэжыму, у тым ліку прадстаўнікамі сучаснага беларускага афіцыёзу, якому, аказваецца, трэба яшчэ і падзячыць за ўсталяваны ў рэспубліцы «міжэтнічны і міжканфесійны» спакой. Дужа паказальна і тое, як
Белы заяўляе: «Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымаўся як мага даўжэй. Таму мы зычым яму моцнага здароўя i палiтычнай iнтуiцыi.
Ягоны эканамiчны генiй, канечне, будзе вельмi моцна выпрабоўвацца у наступным годзе (а можа i даўжэй), але мы, як шмат разоў ужо казалi, не за гэта найбольш яго паважаем, а рыхтык за ягоны паслядоўны антынацызм». Не будзем чарговым разам згадваць чыёсьці прыхільнае выказванне пра гітлераўскую мадэль улады, каб не псаваць яго імідж паслядоўнага антынацыста.

0
Юрась Зянковіч / Адказаць
28.12.2008 / 01:08
Нашто піарыць гэтага ... Белага? ...
0
skepsys / Адказаць
28.12.2008 / 02:54
А чаму не напісаць "адказвае Аляксей Дзермант"? Калі ўжо аднаго ЖЖста па імі назвалі, то й другога пэўна трэба, не? Балазе не хаваецца ж ніхто.
0
Адлеглы / Адказаць
28.12.2008 / 03:38
Але пры чым тут Ізраіль? Габрэі - пры чым? Гэта спадар спрабуе зараз натравіць на беларусаў яшчэ і сусьветнае габрэйства?! Яшчэ чаго не хапала. Як быццам у беларусаў бяз гэтага мала праблем, і як быццам у беларусаў занадта шмат сяброў, прыхільнікаў і спачуваньня ў сьвеце. Як быццам беларусы - у авангардзе Усходне-Еўрапейскіх рухаў нацыянальнага адраджэньня, а ня самае слабое і забітае іх зьвяно. Сорам!! Са сваім анты-беларускім ліцвінствам, гэты спадар ня ведае, дзе спыніцца ў сваім разбуральніцкім шале. Ён прэтэндуе на ліцьвінскага «пана». Дзе жа гржэчнае шляхетная высакародная манера паводзін?! Замест гэтага, нейкія інтрыгі ў стылі сыёнскіх «мудрацоў»: толькі ў адрозьненьні ад іх - рэальныя. Я лічу, што калі нехта хоча гарліва і па-каталіцку ліцьвініцца - няхай сабе гарліва і па-каталіцку ліцьвініцца наздароў'е! Але няхай пакіне беларусаў і беларускі сьвет у спакоі. (Дарэчы: аб шкодзе каталіцкага опіюма [для] народа...) Даўно пара яму выпіць шклянку халоднай вады і супакоіцца. Ці дзьве. Ці тры. Ці больш - пакуль не спадзе гарачка і трасца разбуральніцкага шала. Сябры сп-а Белага, каліласка парайце яму аб гэтым! паколькі, здаецца, асоба ў небясьпецы.
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру