Шоўмен Уладзімір Зяленскі лідзіруе ў прэзідэнцкім рэйтынгу ва Украіне, лідарка «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка і дзеючы прэзідэнт Пятро Парашэнка ідуць услед амаль нароўні. Пра гэта сведчаць даныя ўсеўкраінскага апытання Цэнтра «Сацыяльны маніторынг» і Украінскага інстытута сацыяльных даследаванняў імя Яроменкі.

Лідарам прэзідэнцкага рэйтынгу з'яўляецца Зяленскі, за якога гатовыя прагаласаваць 27,3% апытаных, сярод тых, хто вызначыўся з выбарам і гатовы ўзяць удзел у галасаванні.

Адпаведна Цімашэнка падтрымліваюць 18,8% рэспандэнтаў, Парашэнку — 18,2%.

За лідара партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Юрыя Бойку гатовыя галасаваць 10,9% апытаных.

 

Лідара «Грамадзянскай пазіцыі» Анатоля Грыцэнку падтрымліваюць 8,8% рэспандэнтаў, лідара Радыкальнай партыі Алега Ляшко 6,1%.

Рэйтынг мэра Львова Андрэя Садавога — 4%, кіраўніка партыі «Нашы» Яўгена Мураева — 3,9%, кандыдата ад «Апазіцыйнага блока — партыі міру і развіцця» Аляксандра Вілкула — 2,6%, экс-кіраўніка СБУ Ігара Смяшко — 2,4%, вылучэнца партыі «Укроп» Аляксандра Шаўчэнкі — 1,7%.

Рэйтынг іншых кандыдатаў — менш за 1%.

Сацыялагічнае апытанне праводзілася з 16 па 23 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0