Украіна не будзе ўдзельнічаць у песенным конкурсе Еўрабачанне ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік грамадскай тэлекампаніі Украіны Зураб Аласанія.

«Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны адмаўляецца ад удзелу ў Міжнародным песенным конкурсе Еўрабачанне-2019», — заявіў ён.

Па словах Аласаніі, пераможцам нацыянальнага адбору на цяперашняе Еўрабачанне стала спявачка MARUV, якой «Суспільне» прапанавала скласці дамову. Аднак, пасля праведзеных перамоў MARUV адмовілася падпісваць дагавор.

«У сітуацыі непадпісання дагавора пра ўдзел у Еўрабачанні з пераможцам, тэлерадыёкампанія па чарзе звярнулася да фіналістаў, якія занялі другое і трэцяе месца па выніках Нацыянальнага адбору. Групы Freedom Jazz і Kazka таксама адмовіліся ад удзелу ў Еўрабачанні-2019», — нагадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0