vnexpress.net

vnexpress.net

Другі дзень саміта ЗША — КНДР у Ханоі пачаўся з сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына ў фармаце «сам-насам». Сустрэча праходзіць у найстарэйшай гасцініцы Ханоя Sofitel Legend Metropole («Метраполь»), паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

У пачатку сустрэчы Трамп заявіў, што задаволены тым, што КНДР спыніла ракетныя пускі. Амерыканскі прэзідэнт таксама паабяцаў дапамагчы Паўночнай Карэі стаць «магутнай эканамічнай дзяржавай». Ён чарговы раз выказаў упэўненасць у тым, што КНДР валодае вялікім эканамічным патэнцыялам.

«Я ўпэўнены, што Паўночная Карэя здольная стаць сапраўдным эканамічным лакаматывам. Ёй проста трэба трохі ў гэтым дапамагчы. Я думаю, гэта будзе нешта асаблівае», — сказаў амерыканскі лідар.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што напярэдадні ў іх з Кім Чэн Ынам адбылася выдатная гутарка.

«Бакі агучылі шмат добрых ідэй. Думаю, што сёння будзе яшчэ лепш», - дадаў Трамп.

У сваю чаргу, Кім Чэн Ын заявіў, што прыкладзе максімум намаганняў, каб перамовы завяршыліся паспяхова.

Чакаецца, што пасля размовы двух лідэраў у фармаце тэт-а-тэт перамовы будуць працягвацца ў пашыраным складзе. Па іх выніках чакаецца сумеснае падпісанне дакументаў, пасля чаго прэзідэнт ЗША дасць прэс-канферэнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0