Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Прынамсі восем тон золата былі канфіскаваныя на мінулым тыдні са сховішчаў Цэнтрабанка Венесуэлы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на тры ўрадавыя крыніцы і прадстаўніка Нацыянальнай асамблеі.

Па іх звестках, золата вывозілася на ўрадавым спецтранспарце. Падчас правядзення аперацыі кіраўнік Цэнтрабанка Калікст Артэга знаходзіўся за мяжой. Пра тое, дзе знаходзіцца золата, невядома.

Апазіцыйны дэпутат Нацыянальнай асамблеі Анхель Альварада заявіў, што золата плануюць прадаць незаконна. У Цэнтрабанку не сталі каментаваць гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0