Спявачка лічыць, што Украіна абавязкова павінна ўдзельнічаць у міжнародным конкурсе.

Нацыянальная грамадская тэлекампанія Украіны прыняла рашэнне ў гэтым годзе адмовіцца ад удзелу ў «Еўрабачанні». Руслана, якая перамагла ў гэтым конкурсе ў 2004 годзе, распавяла, што думае з гэтай нагоды.

— Што мы гэтым хочам сказаць ці даказаць? Які мэседж мы гэтым нясем свету? Што ў нас няма, што вынесці на сусветны ўзровень? Але гэта няпраўда! — кажа Руслана. — У нас мноства таленавітых артыстаў, маладых, неадкрытых ці вядомых толькі ва Украіне імёнаў, якія дакладна вартыя прадстаўляць краіну на Еўрабачанні.

Асабіста мне прынятае рашэнне не падабаецца! Я катэгарычна супраць рашэння аб адмове. Я ўпэўнена, што калі Украіна, а дакладней адказныя за гэта рашэнне, захочуць знайсці рашэнне, яно будзе знойдзена.

Руслана лічыць, што трэба знайсці рашэнне і ўсё ж такі паўдзельнічаць у конкурсе

— Адмова — гэта шлях назад. А нам трэба ісці толькі наперад. Усе гэтыя гады Украіна на міжнароднай арэне заяўляла, што мы маладая і прагрэсіўная краіна. Мы не можам адмаўляцца ад Еўрабачання. Трэба шукаць рашэнні і даваць дарогу маладым талентам Украіны.

Руслана ў 2004 годзе перамагла на Еўрабачанне дзякуючы бліскучым «Дзікім танцам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?