Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2019» пройдзе ў Белтэлерадыёкампаніі 7 сакавіка, паведамілі «Мінск-Навінам» у прэс-службе медыяхолдынга.

Прамы эфір музычнага шоу, якое пачнецца ў студыі «600 метраў» а 22:00.

За пуцёўку ў Тэль-Авіў пазмагаюцца 10 канкурсантаў: Michael Soul, Зена, Ева Коган, Эмануэль Імагбе, Sebastian Roos, Алёна Гарбачова, КейСі, гурты «PROвакацыя», «Аўра», Napoli.

Вядучыя фінальнага шоу — Вольга Рыжыкава і Тэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0