03.03.2019 / 09:06

Падслухана. «Вось у суседкі мужык дык мужык!»

З размовы сябровак у дызелі. 

— Вось у суседкі мужык дык мужык! Не п’е, для сям’і стараецца. Па суботах палавічкі трасе, за жонкаю торбы носіць, на дачы робіць усё. А мой зарабляць толкам не зарабляе, з работы прыйдзе — адно знае: тэлевізар, і ляжаць лежма. А па выходных на дачы надрызгаецца, тады цягай яго!

— Затое памрэ, дык хоць не жалка!

Таццяна Барысік

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру