Відэаролік пра беларускага футбольнага суддзю Сяргея Шмоліка, які займеў сумную славу пасля таго, як выйшаў на поле нецвярозым, паказвае Eurosport у рубрыцы прыколаў і проста смешных гісторый Watts.

Нагадаем, што на матч трынаццатага туру чэмпіянату Беларусі па футболе між «Віцебскам» і наваполацкім «Нафтанам» суддзя выйшаў нецвярозым. Гэта дорага абышлося арбітру ФІФА і найлепшаму суддзі Беларусі: судовы камітэт Беларускай федэрацыі футболу дыскваліфікаваў яго пажыццёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0