28 лютага суд Жлобінскага раёна вынес прысуд экс-начальніку фінансавага ўпраўлення БМЗ, а таксама прадстаўніку камерцыйных структур. Іх судзілі за даванне і атрыманне хабару.

Менеджар прадстаўляў інтарэсы фірмаў, якія пастаўлялі вогнетрывалыя матэрыялы на завод. Перад імі ў прадпрыемства мелася крэдыторская запазычанасць. Каб з імі разлічыліся, у студзені 2018-га начальнік фінупраўлення завода дамовіўся дапамагчы, але за ўзнагароджанне ў памеры 2% ад сумы пераводу.

Пазней ён даваў указанні падначаленым зрабіць плацяжы. За што пасля атрымліваў хабар ад менеджара, а затым наўпрост ад кітайскіх бізнэсменаў.

Агульныя сумы хабараў склалі амаль 15 тысяч еўра і 19 тысяч даляраў.

У выніку яго прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму таксама забаронена яшчэ пяць гадоў займаць некаторыя пасады.

Менеджара судзілі за даванне хабару і саўдзельніцтва. Прысуд — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0