28.02.2019 / 19:20

Ліст чытача: «Спрабаваў даць абвестку на Praca.by па-беларуску. Не дазволілі» 13

«Я хацеў размясціць на сайце Praca.by сваё рэзюме «Выкладчык польскай мовы», запоўніў яго, выслаў, — напісаў нам чытач «Нашай Нівы», жыхар Польшчы Бартлумей Ванат, — і атрымаў такое паведамленне:

Пераклалі ўсё на іншую мову, але нават гэтага не ўмелі зрабіць правільна… І змянілі маю жаданую прафесію. Вы лепш за мяне ведаеце, кім я хачу працаваць?» — абураецца Бартлумей Ванат.

Бартлумей Ванат — сілезец. Ён паліглот, у тым ліку чытае і піша па-беларуску.

* * *

Ад рэдакцыі: Характэрна, што сайт змяніў рэзюме, бо яно парушала правілы партала. Сапраўды, калі прачытаць правілы размяшчэння вакансій і рэзюме Praca.by, можна пабачыць такое правіла 2.1.

«Да размяшчэння на Сайце прымаюцца аб'явы на рускай або англійскай мове з выкарыстаннем пры наборы тэкстаў рускай/англійскай раскладкі клавіятуры. Замежная мова выкарыстоўваецца ў аб'явах ў выпадках, вызначаных заканадаўствам РБ аб рэкламе».

Такім чынам, беларускі партал з беларускай назвай Praca.by фактычна ўспрымае беларускую мову як замежную.

nn.by

12
Павел Ас / Адказаць
28.02.2019 / 19:38
Навошта піярыць гэты нікчэмны партал???? Ён проста нікому невядомы, і таму пофіг што на ім адбывецца :)
55
vladanis / Адказаць
28.02.2019 / 20:28
Отстают ребята от тренда - сейчас везде давай русский, английский и китайский.....Полиглоты однако на этом сайте!
0
Jan / Адказаць
28.02.2019 / 20:40
Павел Ас, усё нармальна. Чым больш увагі, тым больш рухаў у гэтым кірунку. Не ў гэтых, дык хоць у таго, хто паспрытней. 
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру