«Я што, вар'ят? Я што, хачу страціць жыццё, рэпутацыю?» — сказаў Зяленскі ў адказ на пытанне журналістаў Reuters пра тое, ці будзе ён вяртаць Прыватбанк алігарху Каламойскаму.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю заявіў, што ў яго строга прафесійныя адносіны з Каламойскім. Ён кажа, што не збіраецца, як асцерагаюцца некаторыя, вяртаць найбуйнейшы банк Украіны, Прыватбанк, Каламойскаму ў выпадку перамогі на выбарах.

Урад Украіны нацыяналізаваў найбуйнейшы банк краіны Прыватбанк у 2016 годзе, а таксама заявіў, што банк выкарыстоўваўся для маштабнага махлярства і адмывання грошай. Уладальнік банка алігарх Каламойскі назваў гэтыя абвінавачванні трызненнем і сказаў, што банк быў нацыяналізаваны па надуманых прычынах.

Крытыкі Зяленскага адзначаюць яго цесную сувязь з алігархам Каламойскім і баяцца, што ў выпадку абрання Зяленскага новы прэзідэнт можа стаць марыянеткай збеглага алігарха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0