Сёння каля 16-й гадзіны ў прамысловай зоне Светлагорска загінуў малады мужчына. Здарылася гэта ў выніку ДТЗ, паведамляе «Ранак».

Аўтобус 11-га маршрута рухаўся па вуліцы Заводскай. Паварочваючы налева, у бок прыпынку «Урал», кіроўца аўтобуса спыніўся, прапускаючы сустрэчны транспарт. У гэты час ззаду яго зачапіў аўтамабіль «Рэно», у якім знаходзіўся адзін чалавек. Легкавік адкінула направа і літаральна расплюшчыла на стойцы рэкламнага шчыта.

У выніку кіроўцу, 29-гадовага мужчыну, заціснула ўнутры скрыўленай машыны. Ратавальнікі выцягнулі пацярпелага, але мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Медыкі канстатавалі смерць. Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы высвятляюць усе акалічнасці і прычыну здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0