28.12.2008 / 16:01

Амерыканцы вырашылі перамагчы талібаў … віяграй

4 пігулкі ўручылі ўплывоваму 60‑гадоваму палявому камандзіру, у якога чатыры жонкі. І што б вы думалі? Дапамагло!

Як сцвярджае сусветная прэса, амерыканскія сілы вырашылі перамагаць у Афганістане віяграй.

Гэта магло б паказацца калядным жартам, улічваючы крыніцу інфармацыі — таблоід Daily Mail, але пра тое ж самае за некалькі дзён да гэтага напісала аўтарытэтная Washington Post.

ЦРУ выкарыстоўвае віягру дзеля таго, каб знайсці саюзнікаў супраць талібаў. 4 пігулкі ўручылі ўплывоваму 60‑гадоваму палявому камандзіру, у якога чатыры жонкі. І што б вы думалі? Дапамагло!

У абмен былі атрыманыя вельмі каштоўныя звесткі, а менавіта інфармцаыя пра перамяшчэнне талібаў.

Washington Post піша, што ЦРУ у Афганістане усяляк задобрываюць правадыроў плямён:

дораць кішэнныя нажы, лекі, абсталяванне для школ, прапануюць паслугі стаматолагаў і турыстычныя візы.

А інакш нельга, калі амерыканцы не прапануюць матэрыяльных стымулаў, то гэта зробяць талібы, наркагандляры ці нават іранскія агенты.

Эхо Москвы

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру