02.03.2019 / 18:36

Журналіст «Мінск-Навінаў» наракае, што яго дачка ні халеры не разумее па-беларуску і можа заблукаць у метро хто ў гэтым вінаваты? 52

Журналіст агенцтва «Мінск-Навіны» напісаў артыкул аб транслітарацыі ў мінскім метро. Міхаіл Міхайлаў наракае, што яго васьмігадовая дачка не валодае беларускай мовай, а беларускі варыянт транслітарацыі ён называе загадкавым і незразумелым для замежнікаў, якія, нібыта, прачытаюць «Michalova» як «Мічалова».

Дачцэ журналіста вось-вось споўніцца 8 гадоў. Міхайлаў вырашыў навучыць яе самастойна перасоўвацца ў горадзе.

«У метро, кажу, усё проста: паўсюль надпісы-паказальнікі, у вагонах на дзвюх мовах абвяшчаюць станцыі. Так што сёння не я яе, а яна мяне правядзе з пункта А ў пункт Б. Чытай, слухай і ўсё будзе окей», — піша журналіст Мінск-Навінаў.

Аднак яны тут жа сутыкнуліся з жахлівай праблемай.

«Усе надпісы на паказальніках зроблены на дзвюх мовах — беларускай і загадкавай. А дзіця ў першым класе вучыцца і пакуль што не валодае ні першай, ні тым больш другой»,

— наракае журналіст, бацька 8-гадовай дачкі.

Далей ён тлумачыць дачцэ, што ў краіне дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская.

«А гэта на якой?» — паказвае дзяўчынка ў вагоне на надпісы Michalova, Hrušaŭka, Kastryčnickaja…

Міхайлаў адказаў дачцэ: «На замежнай».

Таксама журналіст не разумее, чаму Палац Рэспублікі ў метро пазначаны на англійскай, як Palace, а плошча, на якой ён размешчаны, не square, а plošča.

«Горад наш да II Еўрапейскіх гульняў рыхтуецца заўзята, інфраструктуру ў парадак прыводзіць. Можа, варта было ў спіс неабходнага ўключыць і папраўкі ў гарадскую навігацыю?»

— піша журналіст Мінск-Навінаў.

16
Ян Севярын Бакей / Адказаць
28.02.2019 / 21:59
ну то няхай зьедзе ў Пекін . (яшчэ лепей - Кандагар. Ці Каракас) там ніякіх праблем з навігацыяй ня будзе, ні ў дачкі, ні ў яго.
6
Чеснок / Адказаць
28.02.2019 / 22:04
Рэд. Выдалена
21
фелікс / Адказаць
28.02.2019 / 22:04
Беларускай не разумее ? Спадарства, калі я чытаю такія "выперлы", то я думаю, што рабірацца тут асабліва няма у чым. Персанальна я бачу у такіх меркаваннях фашызм і яго прапаганду - ні больш ні меньш. Лацінскі альабет занчыць мы разумеем, словы "бонсцікі, кул, вэйв, гаджэт" разумеем, а тут у нас рэзка з беларускай "узнікаюць праблемы" - "адключаюцца усе функцыі ушчэнт, мозг прыпыняе працу".
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру