У «Чыжоўка-Арэне» 28 лютага прайшоў другі матч паміж мінскім «Дынама» і зборнай экстралігі. Паглядзець на гульню «зуброў» прыйшлі сталічныя чыноўнікі, а таксама Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам.

Кампанію Аляксандру Лукашэнку, акрамя, ужо традыцыйна, прыгожых дзяўчат, склалі прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант і старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын.

На адной з трыбун можна было ўбачыць кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Качанаву, старшыню Мінгарвыканкама Анатоля Сівака і старшыню Федэрацыі хакея Беларусі Генадзя Савілава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?